top of page
Іван Якаўлевіч Івашын (Янка Журба)

Тут бярозы стаяць

Беласнежнай сям’ёй;

Упрыгожаны дол

Аксамітнай травой.

   Янка Журба нарадзіўся 30 красавіка 1881года ў вёсцы Купніна Лепельскага павета (цяпер у межах Чашнік) у сялянскай сям'і, у сям'і было 12 чалавек. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў на Віцебшчыне ў пачатковых школах. Пасля заканчэння Глухаўскага настаўніцкага інстытута (1906—1909, Чарнігаўская губернія) працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў старэйшых класах гарадскіх і пачатковых вучылішчаў Украіны, Беларусі, Расіі, у навукова-педагагічнай камісіі Наркамасветы БССР (1921—1922), інспектарам Бабруйскага, затым Калінінскага (Клімавічы) акруговых аддзелаў народнай асветы (1923—1927), выкладчыкам у Чэрыкаўскай сямігадовай школе, у Магілеўскай медыцынскім вучылішчы (1927—1934). У 1934 пераехаў у Мінск, працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. З-за хваробы вачэй быў змушаны ў 1937 пакінуць працу. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1939). З 1941 і пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне, быў настаўнікам спеваў у пачатковых класах. Апошнія гады жыцця правёў у вёсцы Слабада пад Полацкам і ў Полацку ў сваякоў і манашак зачыненага Свята-Еўфрасінеўскага манастыра. У апошнія гады цярпеў вялікую нястачу і жыў у доме састарэлых у Полацку.

   Дэбютаваў этнаграфічнымі нарысамі ў 1902 (газета «Витебские губернские ведомости»). Па-беларуску пачаў пісаць у час навучання ў Глухаўскім інстытуце, першы беларускі верш «На беразе Дзвіны» быў надрукаваны ў 1909 (газета «Наша ніва»). У дакастрычніцкай паэзіі Янкі Журбы выразна выявілася сацыяльная накіраванасць, аптымістычны погляд на свет, жаданне ператварэнняў. У паслярэвалюцыйны час друкуецца з 1921 у газеце «Савецкая Беларусь», з 1922 — у часопісе «Полымя» і інш. Аўтар зборнікаў паэзіі, кніжак вершаў для дзяцей.

Зборнікаі паэзіі

  • «Заранкі» (1924)

  • «Ясныя шляхі» (1959)

  • «Вершы» (1970)

  • «Роднае» (1980)

  • «Мая песня» (1984)

 

Кніжкі вершаў для дзяцей

  • «Ластаўкі» (1950)

  • «Сонечная раніца» (1955)

  • «Светлыя дні» (1959)

 

Выбраныя творы (1950)

© 2018 Полаччына літаратурная

bottom of page