
Пахадзі за мяне па завулках і плошчах,
Прынясі ветраграй мне са стромы Дзвіны
І амыты каменьчык, што хвалі палошчуць,
І мінулага водгук, што ценька звініць.
Надзея Салодкая нарадзілася 23 кастрычніка 1947 г. у вёсцы Шэркіна Ліёзнінскага раёна ў сям’і настаўніцы пачатковых класаў і мясцовага скрыпача. Скончыла Полацкае медвучылішча, працавала клінічным лабарантам Удзелаўскай участковай бальніцы ў Глыбоцкім раёне, потым машыністкай у газеце “Сцяг камунізму” пісаць Надзея Салодкая пачала ў 49 гадоў. З’яўляецца членам саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 г.
Паэтка з’яўляеца лаўрэатам рэспубліканскага конкурса “лепшы твор года” у намінацыі “Песенна-паэтычная творчасць” за цыкл песень, якія прысвечаны Году роднай зямлі (2009). Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі ім. У. Караткевіча ў намінацыі “Паэзія”. Узнагароджана Ганаровай граматай кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама (2004), Ганаровай граматай міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007), Знакам “За заслугі перад Полацкам” (2007), з’яўляеа ганаровым грамадзянінам г. Полацка (2008).
Кнігі
-
«Я ішла да сябе...» (2000)
-
«Свечка жаліцца небу»
-
«На ўзлёце малітвы» (2002)
-
«На краю зимы» (2004)
-
«Горсточка лета» (2006)
-
«Апошняя квадра» (2007)
-
«Эхо слушает голос» (пераклад з беларускай вершаў Навума Гальпяровіча, 2009)
-
«Святаград: Прысвячэнне Полацку» (2010)
-
«Пад тваёй таполяй: Прысвячэнне Беларусі» (2010)
-
«Месца пад сонцам» (2011)
-
«Прикосновение» (2011)
-
«Плакал Ангел...» (2013)
-
«Галасы» (2014)




