top of page

   Полацкая зямля заўсёды была багатая на таленты. Веліч старажытных муроў, цікавая гісторыя, цудоўная прырода натхнялі літаратараў на стварэнне вершаў, паэм, апавяданняў і аповесцей. У Полацку не раз бывалі Янка Купала і Якуб Колас, Змітрок Бядуля і Кузьма Чорны. Тут працавала Канстанцыя Буйло. Полацкай гісторыяй захапляўся Вацлаў Ластоўскі. З Полацкам звязаў свой лёс Янка Журба.

   У 1926 годзе ўтвораны ў горадзе філіял усебеларускага аб'яднання "Маладняк" выпусціў першы нумар альманаха "Наддзвінне". Так з'явілася на свет аб'яднанне полацкіх літаратараў "Наддзвінне", якое існуе і зараз.

   Актыўны ўдзел у рабоце літаратурнага аб'яднання прымалі вядомыя пісьменнікі Янка Скрыган, Алесь Звонак, Алесь Дудар, Паўлюк Шукайла, Сцяпан Ліхадзееўскі.

   У 1930-я гады заявілі пра сябе Эдуард Самуйлёнак, Пятрусь Броўка, Тарас Хадкевіч.

   Сучасная  беларуская літаратура  жыве клопатамі пра час, народны  лёс, які   праламляецца  ў  лёсе асобных  людзей. Яна вызначаецца  пільнай  ўвагай  да асобы  чалавека  і  штодзённых  праяў   жыцця. Не адстаюць ад агульнай плыні і полацкія майстры слова – Уладзімір Арлоў, Навум Гальпяровіч, Алесь Савіцкі, Надзея Салодкая.

   На сайце вы знойдзеце звесткі пра найбольш вядомых пісьменнікаў, чые лёсы звязаны з Полацкам.

© 2018 Полаччына літаратурная

bottom of page