top of page

“… Калі чалавек не моліцца памяці бацькоў і дзядоў, калі не ахоўвае святыні свайго народа, дык на ягонай дарозе ружы не зацвітуць аніколі… Няма большай святыні ніж помнікі, што стаяць на магілах продкаў”.

                                                                                                                                                                           "Пісьмо ў рай"

Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі

   Алесь Савіцкі - беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987). Член Саюза пісьменнікаў СССР і СП БССР з 1961 года.

   Нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў Полацку ў сям'і кадравага афіцэра Чырвонай Арміі. З 1942 года — партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 года — камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944—1945 гадах — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму»). У 1958 годзе скончыў Літаратурны інстытут у Маскве, у 1961 годзе — аспірантуру пры дадзеным інстытуце. У 1961—1962 гадах — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962—1969 гадах — вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа. У 1969—1973 гадах загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.

Мастацкія аповесці

  • «Кедры глядзяць на мору» (1960)

  • «Пасвілі паводкі» (1962)

  • «Самы высокі паверх» (1969)

  • «І Нічога ўзамен» (1973)

  • «Скажы мне праўду» (1978)

  • «Узаранае поле» (1978)

  • «Белая знічка» (1984)

 

Дакументальная аповесць

  • «Наступ пракладае Першы» (1971)

 

Раманы

  • «Жанчыны» (1963)

  • «Палын - зелле горкае» (1967)

  • «Верай і праўдай» (1976)

  • «Толькі Аднойчы» (1979)

  • "Зямля не раскажа» (1980)

  • «Літасці не чакай» (1982)

  • «Памерці заўсёды паспееш" (1983)

  • «Верасы» (1987)

  • «Пісьмо ў рай» (2011)

  • дакументальны раман «Обаль» (1989)

  • зборнік апавяданняў «Белы гарлачык» (1965)

  • зборнік апавяданняў для дзяцей «Шкляная нітка» (1970),

  • трылогія «Дзівосы Лысай гары» (аповесці-казкі «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», «Прыгоды Муркі" і "Яўгенка, Лінда і Рык»).

  • У 1982 годзе выйшаў збор выбраных твораў у двух тамах.

© 2018 Полаччына літаратурная

bottom of page