top of page
Пётр Усцінавіч Броўка

Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны,

Аб горадзе Полацку слава ішла --

Друкар там выдатны Георгій Скарына,

Што зоры, рассыпаў по роднай краіне,

Крыштальные словы навукі-святла.

   Нарадзіўся 25.06.1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

   Працоўны шлях пачаў у 1918 г. з перапісчыка ў Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце. Быў справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе, старшынёй сельсавета, загадчыкам аддзела ў Полацкім акруговым камітэце камсамола. У 1927-1928 гг. - адказны сакратар акруговай газеты «Чырвоная Полаччына». У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ў 1940 г. прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Савецкую Армію. Быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», супрацоўнічаў у партызанскім друку. З 1943 г. - адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, а з 1945 г. - зноў галоўны рэдактар часопіса «Полымя». У 1948 г. абраны старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1959 г. як дэлегат ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1967-1980 гг. - галоўны рэдактар Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, сакратаром праўлення СП СССР. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

   Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі медалямі.

   Народны паэт БССР (1962), заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975). Ганаровы грамадзянін г. Мінска (1980).

   Памёр 24.03.1980 г.

Зборнікі паэзіі

  • «Гады як шторм» (1930)

  • «Прамова фактамі» (1930)

  • «Цэхавыя будні» (1931)

  • «Паэзія» (1932)

  • «Так пачыналася маладосць») (1934)

  • «Прыход героя» (1935)

  • «Вясна радзімы» (1937)

  • «Кацярына : Паэма» (1938)

  • «Вершы і паэмы» (1940)

  • «Шляхамі баравымі» (1940)

  • «Насустрач сонцу» (1943, Москва)

  • «У роднай хаце» (1946)

  • «Вершы і паэмы» (1946)

  • «Сонечнымі днямі» (1950)

  • «Цвёрдымі крокамі»  (1954)

  • «Пахне чабор» (1959)

  • «Далёка ад дому» (1960)

  • «Па сакрэту : сатыра і гумар» (1961)

  • «А дні ідуць…» (1961)

  • «Высокія хвалі» (1962)

  • «Вершы і паэмы» (1966)

  • «Заўсёды з Леніным : паэма» (1967)

  • «Між чырвоных рабін» (1969)

  • «Калі ласка» (1972)

  • «Ты — мая пчолка» (1972)

  • «Лясы наддзвінскія» (1973)

  • «І ўдзень і ўночы» (1974)

  • «Што сэрца праспявала» (1979)

  • «Маладосць і сталасць» (1980)

  • «Савецкі чалавек»  (1982)

  • «Мая Радзіма» (1985)

 

Зборнікі прозы

  • «Каландры : аповесць» (1931)

  • «Разам з камісарам : зборнік апавяданняў»  (1974)

 

Раман

  • «Калі зліваюцца рэкі»  (1957)

 

Нарысы

  • «Ураджай» (1933, сумесна з П. Глебкам)

  • «Месяц у Чэхаславакіі» (1952)

 

Літаратурныя творы для дзяцей

  • «Маладым сябрам» (1961)

  • «Наш музей : паэма» (1962)

  • «Донька-Даніэль : аповесць для дзяцей» (1982)

 

Лібрэта

  • «Міхась Падгорны» (1939)

  • «Алеся» («Дзяўчына з Палесся») (1944, сумесна з Я. Рамановічам)

 

Выбранае

  • «Выбраныя творы» (1934, 1945, 1947, 1948, 1951)

  • «Збор твораў : у 2-х тамах» (1957, 1969)

  • «Збор твораў : у 4-х тамах»  (1965—1966)

  • «Збор твораў : у 7 тамах» (1975—1978)

  • «Збор твораў : у 9 тамах» (1987—1992)

  • Крыніца з-пад Вушачы: (вершы і паэмы) / Пятрусь Броўка; Уклад. Р. Барадулін.

© 2018 Полаччына літаратурная

bottom of page