top of page
Навум Якаўлевіч Гальпяровіч

Застаюцца песня і Радзіма.

Можна ўсё прайсці, але яны

Лёс напоўняць сілаю адзінай,

Што ад хваляў полацкай Дзвіны.

   Нарадзіўся 14 студзеня 1948 года ў Полацку. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў грузчыкам на заводзе шкловалакна, карэктарам, літсупрацоўнікам у мясцовай газеце, вучыўся завочна на факульцеце журналістыкі БДУ. У 1977 годзе пераехаў у Наваполацк, дзе працаваў рэдактарам радыёвяшчання аб’яднання “Палімір”, карэспандэнтам гарадской газеты “Хімік”. З 1981 года – уласны карэспандэнт рэспубліканскага радыё ў рэгіёне, аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. З 1997 года жыве і працуе ў Мінску: намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе “Вожык”, затым намеснікам старшыні Саюза Беларускіх пісьменнікаў, галоўным дырэктарам замежнага вяшчання Беларускага радыё. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут.

   Першы верш надрукаваў у гарадской газеце Наваполацка «Химик» у 1967 г. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). У 1990 г. выйшаў зборнік вершаў «Брама». Аўтар кніг паэзіі, прозы, а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных сборніках і перыядычным друку.

   На вершы Навума Гальпяровіча напісаны песні вядомымі беларускімі кампазітарамі Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым і інш. Асобныя творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.

Бібліяграфія

  • Востраў душы: вершы / Н. Гальпяровіч. 

  •  Гальпяровіч Н., Пятрэнка М. Застаецца песня і Радзіма. 

  •  Струна: вершы / Н. Гальпяровіч. 

  • Шляхі і вяртанні: кн. эсэ / Н. Гальпяровіч. 

  • Святло ў акне: вершы: для сярэд. і ст. шк узросту / Маст. У. Б. Максімаў. 

  • Голас і рэха: кн. паэзіі / Н. Я. Гальпяровіч. 

  • Гэта ўсё для цябе: вершы, мініяцюры, навэлы / Н. Гальпяровіч. 

  • На трапяткім агні.

  • Сюжэт для вечнасці.

 

Публікацыі

  • Імгненні найсалодкага адчаю: вершы / Навум Гальпяровіч // Край. — Наваполацк, 1997. 

  •  Вершы / Навум Гальпяровіч // Полацкі веснік. — 1998. — 13 студзеня. 

  •  Нізка вершаў / Навум Гальпяровіч // Беларусь. — 1998. — № 2. 

  • «…гэтак на свеце трывожна…»; «Мой анёл малады, зарастаюць сляды…»: вершы / Навум Гальпяровіч // Бацькаўшчына. — Мн., 2000. 

  • На дошцы габляванай напішу…; Жабрачку бачыў: у метро хадзіла…; На стыку стагоддзяў; Вада; Вясновай стынню, красавіцкім днём…; Вечар з ранкам уступяць у змову / Навум Гальпяровіч // Полымя. — 2000. — № 8. 

  • Маруся: Апавяданні / Навум Гальпяровіч // Крыніца. — 2001. — № 11/12. 

  • З Каляднага альбома: вершы / Навум Гальпяровіч // Полацкі веснік. — 2001. — 5 студзеня.

  • Жыццё і лёс: вершы / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2001. — 2 сакавіка (№ 9). 

  • Нізка вершаў / Навум Гальпяровіч // Звязда. — 2001. — 22 жніўня. 

  • Туга па жанчыне: вершы / Н. Гальпяровіч // ЛіМ. — 2001. — 30 лістап.(№ 48). 

  •  З цыкла «Шляхі і вяртанні» / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2002. — 22 сакавіка. 

  • Цёзка касманаўта: апавяданне / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2002. — 7 жніўня.

  • Белая кроў: З новай кнігі / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2002. — 27 верасня. 

  • «Радня»; «Паміж цэнтрам і ўскраінай»; «Выйшаў сейбіт на нівы свае»; «Гэты далёкі свет»; «Пацярпі, сынок…»; «Бабуля»; «Веі замружу і ўбачыцца вечар…»; «Старадаўні афорт»; ;Сімяон Полацкі"; «Вясна 1664 г.»: вершы / Н. Гальпяровіч // Там, дзе вежы Сафіі. — Мн., 2003. 

  • Тры вершы пра каханне: «Калі душа сціскаецца ад суму…»; «Калі табе твой боль туманіць вочы зноў…»; «Апошняе каханне, бы восеньскі туман…» / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2003. 

  • На белым палатне зімы…: вершы / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2003. — 17 студзеня. 

  • Песня: вершы / Н. Гальпяровіч // ЛіМ. — 2003. — 20 чэрв.(№ 25). 

  • Юнае лета: з цыкла «Шляхі і вяртанні» / Н. Гальпяровіч.// ЛіМ. — 2003. — 17 кастрычніка.

  • Кароткія апавяданні / Н. Гальпяровіч // Маладосць. — 2003. — № 12. 

  • Наша перамога: хроніка Вялікай Айчын. вайны: прысвеч.60-годдзю Перамогі над нямец.-фашысцк. захопнікамі / уклад. М. Ф. Кадзет, У. П. Саламаха, фат. П.Кастраты — Мн.: Літ. і мастацтва, 2004. 

  • Гэта ўсё для цябе…: вершы / Н.Гальпяровіч // ЛіМ. — 2004. — 13 лютага. 

  • З восеньскага сшытка: вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2004. — 20 кастрычніа. 

  • «Мне салодка прысніцца…», «Я ізноў са сваёю віною…», «А можа, усё маё былое…», «Мне ранак птушка праспявала…», «Мой лёс, як тая лодачка…»: вершы / Н.Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. — 2005. — 21 студзеня (№ 3). 

  • Памяці А. Пісьмянкова; «Гэты ціхі дакор…»; «Я сум свой на аблоках напісаў…»: вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2005. — 23 лютага.

  • «Я вучань. Птушкі пішуць мне…»: вершы / Н.Гальпяровіч // Маладосць. — 2005. -№ 3. 

  • Новыя вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2006. — 18 сакавіка. 

© 2018 Полаччына літаратурная

bottom of page