
Нізкі паклон табе, Заходняя Дзвіна, мая радзіма, калыска маго маленства, невычэрпная радаць маіх сталых год! Нізка схіляю галаву перад тваёй вечнасцю...
Тарас Хадкевіч нарадзіўся 07.03.1912 г. у вёсцы Шайцерава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме (1927-1929), у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1931-1933). Працаваў у газетах «Чырвоная Полаччына» (1929-1931), «Чырвоная змена» (1933-1934), «Звязда» (1936-1941). Служыў у Чырвонай Арміі (1934-1936). У час Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камандзіра ўзвода прымаў удзел у баях пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У канцы верасня 1941 г. быў паранены і трапіў у палон. Удзельнічаў у інтэрнацыянальным руху Супраціўлення на тэрыторыі Германіі. Тройчы ўцякаў з палону (апошні раз, на пачатку мая 1945 г., паспяхова). Працаваў у газетах «Звязда» (1945-1950), «Літаратура і мастацтва» (1950-1951), літкансультантам СП БССР (1953-1972). Сябра СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972).
У 1925 г. выступіў у друку з вершамі (часопіс «Малады араты»). Першае апавяданне апублікаваў у 1945 г.
Вершы, аповесці, апавяданні
-
Смялей, таварыш! : зборнік вершаў , 1932.
-
Братэрства : кніга апавяданняў і аповесцей, 1948.
-
Вяснянка : аповесці і апавяданні, 1949.
-
Рэха ў гарах : аповесць, 1951.
-
Сяброўства : аповесці і апавяданні, 1952.
-
Сад у квецені : апавяданні, нарысы, 1966.
Раманы
-
Даль палявая, 1959.
-
Песня Дзвіны, 1975.
Кнігі для дзяцей
-
За сінім лесам : апавяданні, 1951.
-
На новым месцы : апавяданні, 1954.
-
Спеюць яблыкі : апавяданні, 1959.
-
Жыла-была казка : апавяданні, 1967.
-
Дзвіна пайшла : апавяданні, 1968.
-
Крынічка : апавяданні, 1983.
Публіцыстыка
-
Шлях да першынства : стаханаўскія трактарныя брыгады Боркавіцкай МТС, 1939.
-
Прыгажосць душэўная, 1963.
-
Мая Беларусь : нарыс, 1968.
-
Нафтагігант на Дзвіне : нарыс, 1963.
-
Мінск : даведнік, 1962.
Пераклады
Пераклаў на беларускую мову «Апавяданні» (1955), «У Амерыцы» М. Горкага (1952) і раман А. Чайшвілі «Лело» (1953).




