
…Маленечкі кавалачак планеты
Там,
Дзе бруіцца сіняя Дзвіна,
Тваім дыханнем сонечным сагрэты.
Ты для мяне –
Жаданая вясна.
Нарадзіўся 16 лістапада 1937 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачага.
Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста № 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацак), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1980 г. - дырэктар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1978 г.
Узнагароджаны медалём і Ганаровым знакам А.П.Гайдара.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1956 г. (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). З 1964 г. выдадзены кнігі вершаў, таксама вершы, казкі для дзяцей, кнігі публіцыстыкі. Аўтар п'ес, пастаўленых на тэатральнай сцэне, тэлебачанні і радыё.
Многія вершы пакладзены на музыку.
Кнігі вершаў
«Гарады нараджаюцца сёння» (1964)
«Атава» (1969)
«Споведзь» (1973)
«Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981)
«Радзімыя плямы» (вершы і фельетоны, 1982)
«Сляды памяці» (вершы і паэма, 1986)
«Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989)
Кніжкі вершаў, казак для дзяцей
«Аркестр» (1972)
«Зялёная бальніца» (1974)
«Лета - круглы год» (1978)
«Крылаты цэх» (1982)
«Чароўны камень» (1987)
«Як ліса вучылася лётаць»
Кнігі публіцыстыкі
«Наша полацкая прафесія» (1966)
«Рамантыкі шасцідзесятых» (1967)
«Дзесяць дарог да чароўнага» (1970)
«Полацк» (1973).
Пъесы
«Інтэгралы на цэгле» (1974)
«Мая радня» (1975)
«Свае крылы» (1976)
«Вецер веку» (паводле аднайменнага рамана І.Гурскага, 1977)
«Калі вяртаюцца буслы» (1982)
«Асоль» (паводле твораў А.Грына, 1984)
«Пад шыфрам «Зорачка» (1985)
«Чароўны камень» (1985).
Пераклады п'ес
С.Міхалкоў «Дарагі хлопчык» (1986)
М.Рошчын «Уся Надзея» (1986)
Е.Тарахоўская «Казка пра Ямелю» (1990)
Лібрэта оперы «Барвовы золак» (пастаўлена ў 1979)




