
...Князь Валодша глядзеў на горад за ракой. Над нізкімі пасадамі, насупроць амаль схаванай паводкаю выспы, што ляжала леваруч князя, падымаліся ўжо кранутыя зелянінаю валы дзядзінца, а яшчэ вышэй плылі па небе ў лазуркавую далячынь сем вярхоў Сафіі. Шматгалосая размова званоў нараджала ў душы ў князя дзіўнае пачуццё, у якім спакойная вера, што гэты крывіцкі горад будзе стаяць над Дзвіною давеку...
"Дзень, калі ўпала страла"
Нарадзіўся 25 жніўня 1953 г. у Полацку. У 1970 г. скончыў сярэднюю школу, потым - гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (Наваполацк, 1976—1988), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЕН-цэнтра, член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1986), член рэдкалегій часопісаў «Спадчына», «Калосьсе», «Крыніца». Жыве ў Мінску. З 1988 сябра БНФ, у 1989 выйшаў з КПСС. З 1992 двойчы абіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жанаты, двое сыноў — Раман (удзельнік гурта J:морс) і Багдан.
Дэбютаваў вершамі ў студэнцкіх часопісах «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973), «Мілавіца» (Мінск, 1976). Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.
БІБЛІЯГРАФІЯ
1. Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць.
2. Дзень, калі ўпала страла Аповесці і апавяданні.
3. Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая.
4. Пока не погасла свеча. Повести и рассказы.
5. Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе.
6. Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні.
7. Еўфрасіння Полацкая. Ефросиния Полоцкая.
8. Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі.
9. «Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ.
10. Міласць князя Гераніма Аповесці. Апавяданні.
11. Мой радавод да пятага калена. Эсэ.
12. Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні.
13. Таямніцы полацкай гісторыі .
14. Фаўна сноў. Вершы.
15. Тайны полоцкой истории.
16. Адкуль наш род. Апавяданні.
17. Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні.
18. Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ.
19. Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай.
20. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам).
21. Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы.
22. Requiem dla piły motorowej.
23. Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем).
24. Сны імператара. Апавяданні. Аповесці. Эсэ.
25. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя.
26. Ордэн Белай Мышы Аповесці. Апавяданні.
27. Адкусі галаву вароне. Эсэ.
29. Час чумы . Гістарычныя аповесці. Апавяданні.
28. Каханак яе вялiкасцi Гістарычныя апавяданні. Эсэ.
30. Реквієм для бензопилки.
31. Сланы Ганiбала . Выбраныя эсэ.
32. Ад Полацка пачаўся свет. Гістарычныя эсэ. (Фота Сяргея Плыткевіча.)
33. Kochanek jej wysokości.
34. Паром празь Ля-Манш Вершы.
35. Час чумы. Аўдыёкніга.
36. Iмёны Свабоды . (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.)
37. Адкуль наш род. Аўдыёкніга.
38. Таямніцы полацкай гісторыі. Аўдыёкніга.
39. Сны імператара Аўдыёкніга.
40. Паўстанцы. Аўдыёкніга.
41. усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся . Вершы.
42. Ля Дзікага Поля Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ..
43. Пакуль ляціць страла
44. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі.
45. Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя
46. Краіна Беларусь









