top of page
Генадзь Мікалаевіч Бураўкін

He шукайце красы за морамі,
Узбярэжжаў з крыштальнымі зорамі,
Прыязджайце да нас на Полаччыну,
Пахадзіце яе прасторамі.

   Генадзь Бураўкін,  беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч, нарадзіўся ў весцы Шуляціна (Тродавічы) Расонскга раёна Віцебскай вобласці.

   2-ю сусветную вайну перажыў на акупіраванай тэрыторыі. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць».

   З 1978 Г. Бураўкін — старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні.

   З'яўляўся старшынёй Дзяржтэлерадыё БССР (1978—1990), потым накіраваны на дыпламатычную працу.

   У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але ў 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку.

   Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10 і 11 склікання (19801990), быў адным з ініцыятараў прыняцця Закона аб мовах. Быў старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.

   У 1995—2001 працаваў у часопісе «Вожык» у Мінску.

  Член Беларускага ПЭН-Цэнтру, сустаршыня ўсебеларускага з'езду за Незалежнасць (2000), Член Рады беларускай інтэлігенцыі.

   З 2008 года з'яўляўся кіраўніком назіральнага савета спадарожнікавага тэлеканала Белсат.

   Першыя свае вершы ён надрукаваў у полацкай абласной газеце ў 1952. Аўтар зборнікаў паэзіі. На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень, у паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984). Аўтар дзвюх кніг паэзіі для дзяцей, дакументальных аповесцяў выступае ў друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, аўтар сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма  «Полымя». Перакладае на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў

Бібліяграфія

  • Тры старонкі з легенды. Штрыхі аднаго лёсу, 1971.

  • Варта вірності: вірші та поемі; 1984.

  • Пяшчота : вершы пра каханне,1985.

  • Гняздо для птушкі радасці: вершы, 1986.

  • Выбраныя творы (1956—1985 гг.): у 2 т., 1986.

  • Сінія арэлі: вершы: (для ст. школьнага ўзросту), 1987.

  • Узмах крыла: новыя вершы, 1995.

  • Конь незацугляны : вершы, жарты, песні,1996.

  • Выбранае, 1955—1995, 1998:

    • Т. 1: Вершы. Паэмы

    • Т. 2: Паэма («Ленін думае пра Беларусь»). Вершы. Казкі. Песні. Пераклады.

  • Паміж зоркай і свечкай: (вершы) 2000.

  • Чытаю тайнапіс вачэй…: вершы пра каханне, 2001.

  • Жураўліная пара: вершы канца стагоддзя , 2004.

 

Пераклады

  • Кровное: стихи: перевод с белорусского, 1980.

  • Верю полдню: стихотворения и поэмы: избранное: перевод с белорусского, 1981.

  • Три страницы из легенды, 1983.

  • Синие качели: стихотворения, поэмы, 1956—1985, 1987.

© 2018 Полаччына літаратурная

bottom of page